Код адсутнасці

Валянцін Акудовіч

Прастора — 0 шт.

Інфармацыя

«Код адсутнасьці. Асновы беларускай мэнтальнасьці» — кніга беларускага філёзафа Валянціна Акудовіча, выдадзеная ў 2007 годзе. Кніга паўстала з цыклю лекцыяў у Беларускім Калегіюме аб беларускай мэнтальнасьці. Кніга была перакладзена на расейскую і нямецкія мовы.

Пасьля віхураў 20 стагодзьдзя, напрыканцы Беларусь стала незалежнай. Аднак усе мары і надзеі беларускага адраджэньня пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя апынуліся марнымі аўтар прапануе свае адказы на пытаньне чаму так сталася. Чаму дэмакратычныя і незалежніцкія памкненьні не былі ўспрынятыя большасьцю беларускага грамадзтва? Чаму зьнішчаецца мова і культура беларусаў — на гэтыя ды іншыя пытаньне адказ знойдзеце ў гэтым выданьні. Аўтар у пачатках паўстаньня беларускай нацыі шукае тыя ключавыя моманты, што паўплывалі на фармаваньне беларускай мэнтальнасьці ў сучасным выглядзе. Аўтарскія адказы на пытаньні беларускай мэнтальнасьці не прэтэндуюць на ісьціну апошняй інстанцыі, але даюць глебу да разважаньняў і дыскусіі наконт беларускай нацыі.

Проза