Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
«Паліяна» — гэта больш чым проста дзіцячая кніга. Гэта натхняльная гісторыя пра веру ў дабро, сілу пазітыву і ўменне знаходзіць радасць нават у самай цяжкай сітуацыі. Ідэальная кніга для дзяцей і дарослых, якія шукаюць святло ў паўсядзённасці.
***
«Паліяна» – адна з самых вядомых дзіцячых кніг у свеце. Гэта гісторыя пра маленькую дзяўчынку, якая ўмее знаходзіць, чаму парадавацца ў любых абставінах. Пасля смерці бацькоў адзінаццацігадовую Паліяну з пачуцця абавязку бярэ да сябе яе цётка. Паліяна вучыць усіх навокал “гуляць у радасць” так што ўвесь горад перамяняецца і нават самыя зласлівыя і няшчасныя людзі пачынаюць зноў радавацца жыццю. Але надыходзіць час выпрабаванняў і для самой Паліяны: яна трапляе пад машыну і, здаецца, ужо ніколі не зможа больш хадзіць. Ці зможа яна знайсці, чаму парадавацца ў такіх абставінах?