Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
Зірніце на Польшчу па-іншаму — нечаканыя факты і цікавыя гісторыі ў захапляльнай форме! "Стыхіі" — гэта ўнікальны комікс, які аб’ядноўвае свет супергерояў і навуковай фантастыкі з багатай гісторыяй і культурай Польшчы. Польшча — гэта краіна, якая ўжо больш за 1000 гадоў адыгрывае важную ролю ў фарміраванні еўрапейскай цывілізацыі. Яе гістарычная спадчына і знакавыя постаці паўплывалі на развіццё культуры, навукі і мастацтва не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце. Комікс раскрывае пераемнасць мінулага і будучыні. Ён не з’яўляецца традыцыйным гісторыка-біяграфічным аповедам, а па-майстэрску спалучае жанр супергерояў і фантастыкі з культурнымі і гістарычнымі матывамі. Том I, "Магічны меч", пераносіць чытача ў мінулае, распавядаючы пра ключавыя гістарычныя падзеі.
Міністэрства замежных спраў РП
Варшава 2025
Графіка: Аркадыюш Клімэк, Яцэк Міхальскі
Афармленне вокладкі: Рафал Шлапа
Пераклад з польскай: Марыя Пушкіна
Пераклад Комікс