Прастора — 0 шт.
Інфармацыя
Чацьвёртае (паводле іншых крытэрыяў – шостае) выданьне культавага раману Альгерда Бахарэвіча. Першая кніга мастацкай літаратуры афіцыйна забароненая ў Рэспубліцы Беларусь.
Раман складаецца з шасьці вялікіх гісторыяў, сплеценых у адну. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланьне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным бэрлінскім гатэлі?
676 с.
Проза