Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
Калектыўны зборнік паэзіі “Залатое жыта” складаецца з трох кніг выбраных вершаў вядомых паэтаў Беларусі: “На паўмільярдным кіламетры” Аркадзя Куляшова (1914-1978), “На чуйным провадзе саломы” Аляксея Пысіна (1920-1981) і “Плач кнігаўкі” Анатоля Сербантовіча (1941-1970).
Лепшыя вершы гэтага зборніка даўно з’яўляюцца класікай і залатым фондам беларускай мастацкай літаратуры, вывучаюцца ў школах і ВНУ, а таксама карыстаюцца папулярнасцю ў шырокім коле прыхільнікаў краснага пісьменства. У кнізе, апроч паэзіі, змешчаны глыбокія і аб’ектыўныя артыкулы пра жыццё і творчасць кожнага з аўтараў, напісаныя ў папулярнай форме Варленам Бечыкам, Дзмітрыем Бугаёвым і Леанідам Галубовічам.