Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
Дэбютны зборнік выйшаў у серыі “Пункт адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Кнігу склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. “Верхні горад” — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.
“Не ведаю, каму як, а мне кніжка падабаецца. Людзі, якія трымалі яе ў руках, ужо змаглі пераканацца, што ўвайшло ў яе ўсё, што трэба, і нават лішняе. У кішэню яна не залазіць, але і няма чаго яе па кішэнях хаваць. Добра, што кніжка з'явілася менавіта цяпер”