Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
Казкі пра звычайныя рэчы, вядома ж, насамрэч пра незвычайнае — нашае жыццё, адначасна складанае і цудоўнае.
ЗМЕСТ
Казка пра Мабілачку
Казка пра шалёную Газонакасілку
Казка пра крывавую мэрыю
Казка каўбаснага завода
Казка пра звычайныя кубачкі і Крышталёвую Вазу
Казка пра Пераборлівы Гузік
Фрагмент з кнігі
На ўскрайку аднаго лесу існаваў роўны і прыгожы луг, на ім жылі розныя кветкі. Зрання яны ўмываліся расой і віталі ўзыход сонца, удзень слухалі спевы пчолаў, а ўвечары вадзілі карагоды і частавалі адна адну салодкім пылком.
Праз дарогу ад таго лугу стаяў дом, дзе жылі змрочныя злыдні. Там усё было аднолькавым i панурым: аднолькавыя шэрыя дошкі ў плоце, прыбітыя аднолькавымі ржавымі цвікамі, аднолькавыя фіранкі на аднолькавых вокнах. Кветкі вакол дома таксама стаялі аднолькавыя, бо былі пластмасавыя, з гаспадарчай крамы. Злыдні вельмі не любілі жывыя кветкі і высокую траву. Таму яны набылі Газонакасілку і загадалі ёй знішчаць усё на сваім шляху.
Газонакасілка для пачатку зрэзала на падворку ўсё тое, што хоць крыху вытыркалася з зямлі, і ёй закарцела патрушчыць яшчэ што-кольвек. Яна радасна пашматавала пластмасавыя кветкі, потым шэры плот з іржавымі цвікамі, пасля дом, а следам…
(З “Казкі пра шалёную Газонакасілку”)