Silva Rerum. Том II

Крысціна Сабаляўскайце

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Новае слова ў гістарычным рамане!

Падзеі Silva rerum II адбываюцца ў 1707–1710 гадах. Паўночная вайна, чума, раскоша і галеча, шведскія і расійскія салдаты, яўрэйскія лекары, упартыя жамойты і іранічныя вільняне і, вядома, наступнае пакаленне шляхецкага роду Нарвойшаў. 

Цыкл гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзей у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў, якая атрымала ўвагу і прызнанне ў Літве і за мяжой. У Латвіі раманы «Silva rerum» былі абраныя ў спіс 100 самых любімых кніг латышоў усіх часоў. Пасля публікацыі ў Польшчы першы раман цыкла стаў бестселерам, а ў 2016 г. выйшаў у фінал прэстыжнай цэнтральнаеўрапейскай літаратурнай прэміі «Angelus». Літоўскія чытачы, выбіраючы ў 2018 г. сто кніг стагоддзя, прысудзілі «Silva rerum» трэцяе месца. 

 

Пераклад з літоўскай мовы Сяргея Шупы

Пераклад Проза Раман

Каментараў пакуль няма.
Патрабуецца аўтарызацыя

Увайдзіце, каб пакінуць каментар.

Увайсці