Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
«Silva rerum III» працягвае сагу пра род Нарвойшаў — чытач пераносіцца ў сярэдзіну XVIII стагодзьдзя, дэкадэнцкую эпоху ракако, якую часта называюць «сутоньнем перад эпохай Асьветніцтва». Пётр Антоні Нарвойш, аконам і давераная асоба магутных Радзівілаў, становіцца сьведкам іх сямейнай драмы.
Рэальныя падзеі і біяграфіі, на якія абапіралася пісьменьніца, сплятаюцца ў чароўнае аповяданьне пра сямейную спадчыну, Вільню і Нясьвіж, рэальнасьць і падсьвядомасьць, юдаізм і лібэртынаў, архітэктуру, тэатр і стыхію агню.
Цыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысьціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігодзьдзяў, якая атрымала ўвагу і прызнаньне ў Літве і за мяжой.