Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
«Silva rerum IV» завяршае вялікую віленскую сагу роду Нарвoйшаў. Падзеі адбываюцца ў канцы XVIII ст. — гэта час палітычных, эканамічных і культурных узрушэньняў, пераломны момант эпох, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывае палітычны заняпад і адначасова прарыў прагрэсіўных ідэй.
Прафэсар матэматыкі езуіт Францішак Ксавэры Нарвойш — грамадзянін ня толькі Княства, але і сьвету, масон і філёзаф. Нансі, Вена, Кракаў, Варшава, Амстэрдам, Парыж, Лёндан — траекторыі яго падарожжаў, дзе ён сустракае магутных уладароў, выдатных навукоўцаў і незвычайных жанчын, назірае за цудамі музыкі і тэатру, перажывае забароненае каханьне і прывозіць у Вільню найноўшыя навуковыя веды і сьвежы вецер Асьветніцтва.
Цыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысьціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігодзьдзяў, якая атрымала ўвагу і прызнаньне ў Літве і за мяжой.
Пераклад Проза Раман