Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
Чацвёртая кніга з серыі твораў Джоан Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра. Упершыню на беларускай мове.
Гары Потэр хоча збегчы ад паганых Дурсляў і адправіцца на Чэмпіянат свету па квідычы з Герміёнай, Ронам і сям’ёй Уізлі. Ён хоча марыць пра Чоў Чанг, у якую закаханы (і, магчыма, больш, чым проста марыць). Ён хоча даведацца, што гэта за таямнічая падзея, у якой удзельнічаюць і канкуруюць дзве іншыя школы магіі, і пра спаборніцтва, якога не было сотні гадоў. Ён хоча быць звычайным чатырнаццацігадовым чараўніком. На жаль для Гары Потэра, ён не звычайны, ён іншы — нават паводле чараўніцкіх стандартаў. І ў гэтым выпадку незвычайнасць можа быць смяротна небяспечнай.
Пераклад з англійскай мовы Алены Пятровіч. Дызайн — Браян Сэлзнік (ЗША)
Пераклад Проза Раман Фэнтэзі