Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
Гера, малады чалавек з бязладным жыццём, прыязджае на малую радзіму, у мястэчка на Луганшчыне (Луганск называўся Варашылаўградам за савецкім часам, за часам юнацтва галоўнага героя), каб ратаваць братаў бізнэс, і ад разу ж атрымлівае цэлую купу праблем з крыміналітэтам, чыноўнікамі і былымі сябрамі.
Сяргей Жадан выдатна адлюстраваў стан не толькі ўкраінскай, але ўсёй постсавецкай прасторы — атмасферу разгубленасці і няўтульнасці, поўнага неразумення таго, што будзе заўтра, але роспачнага прыняцця таго, што ёсць тут і цяпер. Раман прасякнуты духам сапраўднага сяброўства, лірычнымі ўспамінамі, дзіўнымі перапляценнямі мінулага і рэчаіснасці.
Раман «Варашылаўград» — лаўрэат прэстыжнай сярэд няеўрапейскай прэміі «Ангелус».
Пераклад Проза Раман