Як я была малалеткай

Віргінія Кульвінскайтэ

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

«Як я была малалеткай» — аўтафікшн, які зрабіўся падзеяй для сучаснай літоўскай літаратуры. Гэта дзёрзкі і непрыхарошаны аповед пра сталенне дзяўчыны, якая шукае сябе ў постсавецкай краіне крывых люстэркаў. Савецкае дзяцінства, юнацтва ў апошняе дзесяцігоддзе XX ст. у Вільні, жыццё за мяжой, дактарантура, каханні, сэкс, вандроўкі, тусоўкі, няўдалыя спробы пісаць. Ці можа быць, што ніводная з існых «жаночых» роляў, ніводная ідэнтычнасць не падыходзіць, спаўзае, як кепскія калготкі?

Віргінія Кульвінскайтэ — пісьменніца, літаратурны крытык. Дэбютавала зборнікам паэзіі «Двайнік» (2017, Naujas vardas). Раман «як я была малалеткай» (2019, Kitos knygos) — другая кніга пісьменніцы. Таксама выдала зборнік апавяданняў «Чатыры» (2023, Kitos knygos).

Кніга «як я была малалеткай» уключаная ў «Топ-12 самых крэатыўных кніг Літвы» і ў «Топ-5 кніг прозы для дарослых» у 2019 г., прадстаўленая на літоўскіх і міжнародных кніжных выставах і літаратурных фестывалях.

Пераклад Проза

Каментараў пакуль няма.
Патрабуецца аўтарызацыя

Увайдзіце, каб пакінуць каментар.

Увайсці