Новая зямля

Якуб Колас

Пшызбы10 — 1 шт.

Інфармацыя

Якуб Колас (1882–1956) — славуты беларускі пісьменнік. Ягоную паэму «Новая зямля» называюць энцыклапедыяй народнага жыцця беларусаў. Першыя раздзелы былі напісаны ў 1911 годзе, калі Колас сядзеў у мінскім астрозе і сумаваў па родных мясцінах. А завершаны твор 5 студзеня 1923 года ў Мінску.

Для каго «Новая зямля» — для дарослых ці для дзяцей? Напэўна, для кожнага тут знойдзецца тое, што яму цікава. У паэме ёсць і лірычныя адступленні, і апісанні народных святаў, і гарэзлівыя сцэны з «Дарэктара» або «Зімы ў Парэччы», і неверагодна глыбокая сцэна смерці Міхала… А першы радок твора ведае, бадай, кожны беларус: «Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч.