Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
«Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на сьвеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», — кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменьнік-даўжнік піша казкі — і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. З кожным днём казачны сьвет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку — так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сьціраецца.
Бахарэвіч у «Апошняй кнізе пана А.» зноў расчыняе дзьверы ў свой мастацкі сьвет: так падманліва знаёмы нам з навакольнай штодзённасьці і так дзівосна нерэальны, трывожны, чароўны і страшны.
Другое выданьне.
500 с.
Прага: Вясна , 2022
ISBN 978-80-908687-3-1
Проза