Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
«Тралейбус 29: лайфхакі і прароцтвы» — гэта літаратурнае падарожжа па Мінску, дзе знаёмыя вуліцы і прыпынкі становяцца сцэнай для вострых назіранняў, іранічных заўваг і нечаканых адкрыццяў. Кніга перадае дух горада праз словы яго жыхароў, якія не баюцца думаць уголас, смяяцца і сумнявацца. Гэта гісторыя пра мінскую штодзённасць, якая адначасова з’яўляецца ўніверсальнай — блізкай кожнаму чытачу.
***
«Наступны прыпынак — Камароўскі рынак!»
Вось і падкаціў тралейбус №29, транс-мінскі маршрут. У яго салоне дабраахвотна-прымусовым парадкам збіраюцца мінчане, каб, пазіраючы на звыклыя краявіды, падумаць уголас або гучна выказацца сабе пад нос, пракампасціраваць мазгі або праявіць сябе. Слухай і пачуеш яго дакладнасць. Вастрыню. Касамозгасць. Меланхолію. Радасць існавання.
Асцярожна, дзверы адчыняюцца
Год выдання: 2025
Месца выдання: Мінск
ISBN: 978-985-7334-51-3