Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
БЕЛАРУСЬ БУДУЧЫНІ
Уявіце сабе краіну, дзе дэмакратыя даўно ўжо перамагла, а людзі жывуць у згодзе з прыродай, навукай і самімі сабой. Гэта Беларусь, не выдумка, а магчымасьць, якая можа стаць рэальнасьцю. Сьвет, у якім хочацца застацца назаўсёды: цудоўная рамантыка, прыгожае каханьне, навука, што захапляе ўяўленьне, і крыху філязофіі пра сьвет, блізкі да ідэальнага. Грамадзтва, у якім захоча жыць кожны разумны чалавек.
КНІГА З САКРЭТАМ
Гэтая аповесьць абудзіць вашу асабістую фантазію і падкажа, што мроі можна і трэба ўвасабляць. Толькі так мы зможам эвалюцыянаваць і спасцігнуць таямніцы Сусьвету. Аўтар абяцае: калі пасьля чытаньня вы ня пачнеце марыць, ён верне вам грошы за кнігу. Найлепшы спосаб ператварыць сумны і доўгі палёт у дзівоснае прыгодніцтва. Няхай ваша фантазія ня ведае межаў. А галоўнае: сродкі ад продажу кнігі пойдуць на важную і патрэбную справу для ўсіх беларусаў.
Проза Фэнтэзі