Bestiarium

IRDORATH

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Беларускі фолк-гурт Irdorath вяртаецца з маштабнай аўдыё-літаратурнай прэм’ерай: новым альбомам і кнігай Bestiarium — першай вялікай працай гурта пасля палітычнага зняволення, вымушанай эміграцыі і аднаўлення творчай дзейнасці на новым месцы.

Музычны альбом — цэнтральная частка праекта. Альбом Bestiarium натхнёны вобразамі роднай беларускай міфалогіі. Ён прысвечаны пошуку чалавечнасці ў нечалавечых істотах, якія паўстаюць як складаныя персанажы са сваімі характарамі і рысамі.

Двухмоўная кніга (на беларускай і англійскай мовах) — гэта паўнавартасная мастацкая частка праекта. Яна ўключае тэксты песень, ілюстрацыі, легенды, культурны кантэкст і аўтарскія каментарыі гурта, якія дапамагаюць слухачам і чытачам успрымаць персанажаў як герояў трагічных, іранічных і філасофска-змрочных казак. Дзякуючы такому падыходу нават тыя, хто не валодае беларускай мовай, могуць пагрузіцца ў свет беларускай міфалогіі і культуры.

Арт-выданне

Каментараў пакуль няма.
Патрабуецца аўтарызацыя

Увайдзіце, каб пакінуць каментар.

Увайсці