Забыты гарнізон. Аддзелы Корпуса аховы памежжа ў Івянцы ў 1924-1939 гадах

Томаш Главінскі

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Аддзелы Корпуса аховы памежжа ў Івянцы ў 1924―1939 гадах. / Пераклад з польскай мовы Алеся Пілецкага. — Выданне 2-е. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 142 с.

ISBN 978-5-00076-021-5

Пераклад зроблены паводле выдання: Głowiński, Tomasz. Zapomniany garnizon. Oddziały Korpusu Ochrony Pogranicza w Iwieńcu w latach 1924—1939. — Wrocław: Gait, 2009.


Аддаваная ў рукі беларускага чытача кніга насамрэч не з’яўляецца толькі гісторыяй нейкага польскага гарнізону на польска-савецкай мяжы ў міжваенны перыяд. Яна фрагмент гісторыі Івянеччыны, старонкі як прыгожай, так і насычанай багатай гісторыяй. Гэта аповед аб свеце, які хоць і не ідэальны, але абуджае сёння ў нас сантыменты і сімпатыю. Аб свеце, у якім было хіба больш, чым сёння, правілаў, вартасцяў і Бога. Пры гэтым кніга не ёсць аповедам аб вялікай палітыцы, вялікіх бітвах, ці, нарэшце, аб вялікіх падзеях.

Гэта аповесць аб малым мястэчку і яго пушчанскіх ваколіцах. А таксама аб людзях, тых, каму выпала тут жыць, служыць і працаваць. Людзях са старых фотаздымкаў, апранутых у новую афіцэрскую форму, гарнітуры і плашчы — нямодную ўжо адзежу. Аб свеце, які адышоў беззваротна.

Томаш Главінскі, з прадмовы да беларускага чытача

Пераклад Проза Навуковая Гісторыя

Каментараў пакуль няма.
Патрабуецца аўтарызацыя

Увайдзіце, каб пакінуць каментар.

Увайсці