Пра чалавечнасць у цёмныя часы

Ханна Арэнт

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Гэта кніга пачалася з пытання, зададзенага беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч вядомай нямяцкай экспертцы па інтэлектуальнай спадчыне Ханны Арэнт — Мары Луізэ Кнот — на Міжнародным літаратурным фестывалі ў Кёльне ў 2022 годзе. «Ці можаце вы мне сказаць, што Ханна Арэнт думала пра калектыўную віну, ці існуе нямецкая віна?» — спытала Святлана. Яе цікавіла паняцце «арганізаванай віны», то-бок той факт, што нацысты зрабілі немцаў суаўтарамі злачынства ці пасіўнымі суўдзельнікамі.

Паколькі магчымасці падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне ў іх не было, Святлана прапанавала Мары Луізэ ўкласці кнігу эсэ Арэнт для выдання ў выдавецтве «Пфляўмбаўм». Вынік — першая кніга знакамітай мысляркі па-беларуску.

Перакладалі эсэ Алена Пятровіч, Вольга Гронская, Алена Талапіла, Кацярына Тэвес.


Пераклад Проза эсэ

Каментараў пакуль няма.
Патрабуецца аўтарызацыя

Увайдзіце, каб пакінуць каментар.

Увайсці