Неверагодныя гісторыі на дабранач

Эрвін Мозэр

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

88 гісторый на дабранач з ашаламляльнага свету Эрвіна Мозэра!

Каты і мышы, тыгры і кенгуру, а таксама многія іншыя вялікія і маленькія героі перажываюць прыгоду за прыгодай, знаходзяць сапраўдных сяброў, канструююць неймаверныя машыны і дзівосныя апараты, пераходзяць пустыні, пераплываюць моры-акіяны і нават ляцяць у космас. Акрабаты цырка Кацціні паказваюць цуды эквілібрыстыкі, мышка Ліманэла ўтаймоўвае леапарда, а адважны парсючок пераканае ўсіх у сваёй мужнасці. Вясёлыя і захапляльныя гісторыі, дзівосныя і цікавыя малюнкі — каб чытаць, слухаць і фантазіраваць.


ПРА АЎТАРА

Эрвін Мозэр (1954–2017) – аўтар мноства маляўнічых кніг для дзяцей. Аўстрыйкі пісьменнік адзначаны шматлікімі літаратурнымі ўзнагародамі, у тым ліку прэміямі “Сава” (Японія) і “Пацукалоў” горада Гамельн, уганараваны знакам пашаны “За заслугі перад Венай”. Яго творы неаднаразова намінаваліся на Нямецкую кніжную прэмію для дзяцей і юнацтва. Сёння гісторыі Эрвіна Мозэра ўвайшлі ў канон сусветнай дзіцячай літаратуры.

Проза