Чытанне кнігі Кусь-Кусяндра
Запрашаем маленькіх беларусаў і іх бацькоў на чытанне кнігі Надзеі Ясмінскай “Кусь-Кусяндра”!
🗓️ 25 лютага, 13.30
📍 Krakowska, 19
🆓 Уваход вольны, але free donation на развіццё беларускай прасторы вітаюцца.
📝 Спасылка на форму рэгістрацыі
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае "тук-тук"...
Ужо хутка нас чакае захапляльная прыгода ў свет эмоцый з пухнаценькай і зубастай Кусяндрай: даведаемся што гэта за істота, чаму і адкуль яна прыходзіць, а пасля ў забаўляльнай форме навучымся разпазнаваць свае эмоцыі і кіраваць імі. Дапаможа нам у гэтым псіхолаг Таццяна.
Будзе не толькі цікава, але і карысна! Да сустрэчы! 🤍