Чытанне кнігі Велікодны Дзед

Чытанне кнігі Велікодны Дзед

Гэтым разам мы будзем чытаць кніжку "Велікодны Дзед" Марка-Увэ Клінга і Астрыд Хэн.
Нам будзе вельмі радасна сустрэцца з нашымі сталымі наведвальнікамі, а таксама ўбачыць новых дзетак ва ўзросце ад 4 да 11 год.

📖 На чытанках мы не толькі чытаем кнігі, але і гуляемся з псіхалагіняй і робім усялякія прышпільныя рэчы. Напрыклад гэтым разам будзем размалёўваць велікодныя пернічкі.

Прыходзьце, каб добра пабавіць час, знайсці новых сяброў і сябровак, а таксама дакрануцца да магіі чытання кніг на роднай мове!
 
☑️ Кошт: 20+ зл. (ахвяраванне на развіццё ініцыятывы і беларускай Прасторы ў Кракаве).

📝 Рэгістрацыя 

Адбылася
  • Прастора вул. Mikołajska 4/6