Дзень з жыцця спадчыны
Кніжны Вырай сумесна з выдавецтвам Gutenberg Publisher запрашае правесці дзень са спадчынай і праектам Vandra!
Нас чакае займальная размова з Раманам - стваральнікам праекта пра краязнаўства і асветніцтва Vandra. Менавіта Раман быў аўтарам ідэі цудоўнай складанкі “Дзень з жыцця спадчыны”, якую мы з вамі будзем складаць аднымі з першых у наступную нядзелю.
І не проста збіраць, а збіраць на хуткасць! Пераможцаў чакаюць падарункі!
Шчыра запрашаем далучыцца да гэтай падзеі, каб павандраваць па Беларусі, пабавіць разам час і пачуць сябе як дома.
Запісвайце каардынаты:
- Прастора, вул. Мікалайская 4/6
- 29 верасня 12:00-14:00
Каб мы падрыхтавалі дастаткова падарункаў, вельмі просім зарэгістравацца на сустрэчу.
Рэгістрацыя
Сустрэча адбудзецца ў межах праекту “Як дома” пры падтрымцы European Cultural Foundation па праграме The Europe Challenge.