Дзіцячая "Анатомія" Адама Кея па-беларуску
“АНАТОМІЯ КЕЯ” ПА-БЕЛАРУСКУ
📚 Што гэта за кніга
«Kay’s Anatomy» — сусветны бэстсэлер пра чалавечае цела, створаны пісьменнікам і былым медыкам Адамам Кеем і ілюстратарам-гумарыстам Генры Пакерам. Колькасць прададзеных асобнікаў «Анатоміі» разам з перакладамі на шматлікія мовы па ўсім свеце перавысіла мільён. Эх, вось бы беларускім кнігам такія продажы!
Мы ў «Кніжным выраі» вырашылі, што такая кніга не павінна заставацца без беларускага перакладу, таму рыхтуем да друку нашу версію! Ну, як нашу, яе падрыхтавала прафесійная каманда - перакладчыца, рэдактарка, карэктарка. Цяпер мы рыхтуем праект кнігі да друку і запрашаем вас падтрымаць наш праект!
Гэта не падручнік! Гэта кніга поўная гумару пра:
- мозг, сэрца, скуру, косці;
- бактэрыі, вірусы, брыдкасці і асаблівасці нашага цела;
- тое, пра што дзеці (а часам і дарослыя) па-сапраўднаму хочуць ведаць у стасунку да свайго цела, але не заўжды могуць запытацца.
👦👧 Для каго кніга
Кніга разлічана амаль на кожны ўзрост:
- 8–14 гадоў – ідэальна!
- 14+ – заліпальна!
- Дарослыя – захапляльна!
💛 Пра беларускае выданне
- Прафесійны пераклад складанай анатамічнай тэрміналогіі са слоўнікам напрыканцы
- Мяккая каляровая вокладка, дзякуючы чаму кніжка важыць менш і яе лёгка перавозіць у валізцы і чытаць пад коўдрай з ліхтарыкам
- У сярэдзіне багата арыгінальных ілюстрацый Генры Пакера. Ілюстрацыі чорна-белыя
- Дробныя адаптацыі для беларускага чытача, але з захаваннем фірмовага гумару Кея
- Каля 400 старонак карыснай і захапляльнай інфармацыі
💸 На што грошы?
Нам трэба сабраць сродкі на:
- Ліцэнзію і роялці. Правы мы атрымалі амаль задарма, але мы мусім плаціць аўтару невялікі адсотак з кожнай прададзенай кнігі.
- Пераклад
- Рэдактуру/карэктуру
- Вёрстку
- Друк (наклад 300 шт.)
- Лагістыка і іншае (бухгалтэрыя, банкаўскія камісіі, упакоўка, абавязковыя экзэмпляры)
Вы можаце стаць часткай гэтага праекта! Як?
Аформіце папярэднюю замову! Гэта калі вы набываеце кнігу да яе выхаду з друкарні. Для нас гэта фінансавая падушка, каб аплаціць друк і працу людзей, якія ўжо скончылі выкананне свіх задач, а для вас – гарантыя атрымаць кнігу першымі.
🏷 Кошт папярэдняй замовы: 60 злотых/асобнік. Плюс дастаўка (кошт разлічваецца індывідуальна ў залежнасці ад вашай краіны).
🤝 Хочаце дапамагчы бясплатна? Гэта таксама магчыма! Перашліце інфармацыю знаёмым, раскажыце пра нас за гарбатай або напішыце пару цёплых слоў у нашых сацсетках. Чым больш людзей даведаецца пра «Анатомію Кея» па-беларуску, тым хутчэй яна пабачыць свет! ❤️
🕒 Калі чакаць кнігу
Вось наш графік:
- ☑️ пераклад - ужо гатовы
- ☑️ карэктура/рэдактура - зробленыя
- ☑️ вёрстка - зроблена
- ☑️ друк у тыпаграфіі - 4-6 тыдняў,
- ☑️ дастаўка папярэдніх замоў - чэрвень-ліпень
Як і з коміксам "Трымайся, Трусік!" мы маем намер расказваць нашым спонсарам, як ідзе праца, ці ёсць затрымкі і максімальна хутка дасылаць паасобнічкі, калі яны прыедуць з друкарні.
🤍 Чаму гэты праект важны для нас (і для вас)?
«Кніжны вырай» – гэта невялікая ініцыятыва. Мы (пакуль) не зарабляем на продажы кніг, за намі няма вялікіх спонсараў. Мы звычайныя эмігранткі, працуем не ў ІТ-сферы, і выцягнуць усе выдаткі на выданне кнігі самастойна для нас вельмі цяжка.
Але ў нас ёсць вялікая мара і справа, якая жыве ў самым сэрцайку: рабіць выдатныя сусветныя выданні даступнымі на беларускай мове. І мы ганарымся тым, што часам робім немагчымае: напрыклад, мы, зусім маленькія, змаглі набыць правы ў самога брытанскага гіганта Penguin Publishers! Мы ў шоку.
Каб гэтая кніга стала рэальнасцю, нам патрэбны мінімальны збор, які пакрые выдаткі на ліцэнзію, пераклад і друк. Кожная замоўленая вамі кніга — гэта ваша персанальная інвестыцыя ў дзіцячую навукпоп-літаратуру і падтрымка беларускай культуры ў не самыя простыя часы.
🔗 Таксама нас можна падтрымаць невялікім ахвяраваннем