Ганна Янкута з лекцыяй «Як чытаць Джэйн Остэн»

Ганна Янкута з лекцыяй «Як чытаць Джэйн Остэн»

Перакладчыца рамана «Пыха і перадузятасць» на беларускую мову Ганна Янкута раскажа, адсылкі да якіх гістарычных падзей можна знайсці ў рамане і якія невідавочныя рэаліі згадваюцца ў тэксце, разбярэ самыя цікавыя фразы ў кнізе і растлумачыць, што насамрэч хаваецца за тым ці іншым сюжэтным паваротам. 

З лекцыі вы дазнаецеся: 

  • якая кухня была модная ў часы Джэйн Остэн
  • чаму сукенкі ў экранізацыях яе раманаў нагадваюць начныя кашулі
  • колькі гэта насамрэч – дзесяць тысяч фунтаў у год (спойлер: на гэты конт існуюць розныя меркаванні, але мала нікому не падасца)
  • якая адукацыя патрабавалася ад жанчын у эпоху Элізабэт Бэнэт і містара Дарсі

... і шмат іншых цікавых рэчаў, якія зробяць чытанне рамана «Пыха і перадузятасць» яшчэ больш захапляльным

🔗 Рэгістрацыя 

Адбылася
  • Прастора вул. Mikołajska 4/6