Я прыду за табой у аўгусце
Запрашаем на чарговую сустрэчу нашага ўтульнага кніжнага клуба!
Ужо 31, прабачце, аўгуста сустракаемся, каб абмеркаваць кнігу аўтарства Камілы Цень "Я прыду за табой у аўгусце".
Разам з харызматычнай кантралёркай Зінаідай Юр'еўнай мы будзем разгадваць таямніцы і знаёміцца з загадкамі беларускага жыцця. Абмеркаванне абяцае быць цікавым!
Заахвочваем зарэгістравацца - гэта дапаможа нам лепш арганізаваць сустрэчу.
Прыходзьце, каб падзяліцца сваімі думкамі пра кнігу і проста пабыць у таварыстве людзей, якія любяць беларускую літаратуру!