Калядная чытанка з Мамай Му

Калядная чытанка з Мамай Му

У выраі зіма. Сняжок ужо прыцярушыў тонкім слоем бялюткай пудры дрэвы, вуліцы, рознакаляровыя дахі і вежы. У горадзе з’яўлюцца першыя ялінкі, якія зіхацяць агеньчыкамі. Пачынаецца чароўны час святочных сустрэч і падарункаў.
Менавіта на такую сустрэчу мы запрашаем маленькіх беларускаў Кракава. Напярэдадні зімовых свят будзем чытаць цудоўную кнігу Юі Вісландар пра Маму Му, Крумкача і Каляды.
 
Удзельнікаў чакае:

  • вельмі добрая святочная гісторыя,
  • міні майстар-клас, падчас якога мы зробім адзін аднаму падаруначкі – “Калядныя віншавальнікі” (самым маленькім можа спатрэбіцца дапамога бацькоў)
  • салодкія пачастункі.

Чытанка адбудзецца 9 снежня а 13:30 на Кракаўскай 19 (2 паверх)
Уваход вольны, але цёпла вітаюцца данаты 10+ (на новыя кнігі для нашай бібліятэкі)

Рэгістрацыя.


Адбылася
  • Кракаўская, 19