Кава. Кракаў. Караткевіч.
Вечарына з нагоды народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Кракаве! 🎉
Уладзімір Караткевіч — постаць, якая не патрабуе прадстаўлення. Нават замежнікі ведаюць геніяльныя творы легендарнага аршанца, што сталі класікай беларускай літаратуры. Але ці ведалі вы, што Караткевіч наведваў Кракаў? Мы вырашылі, што ягоныя прыгоды ў гэтым горадзе - гэта выдатная нагода адсвяткаваць дзень яго нарадзінаў тут!
📅 Калі? Аўторак, 26 лістапада, 20:00
📍 Дзе? Вуліца Мікалайская 4/6
🎭 Мы запрашаем усіх крыху пакрэатывіць і прыйсці на імпрэзу ў вобразах герояў твораў Уладзіміра Сямёнавіча. Гэта могуць быць нават невялікія дэталі ў адзенні ці аксэсуарах.
Гасцей у касцюмах чакаюць падаруначкі!
Што вас чакае?
✨ Нефармальная размова пры каве з эксперткай па Уладзіміру Караткевічу — Валянцінай Андрэевай (выдавецтва Гутэнберг).
☕ Кава, дарэчы, будзе незвычайная — “Караткевічаўская”! Так-так, ёсць фірмовы рэцэпт 😌
📖 Адкрыты мікрафон, дзе кожны зможа прачытаць любімыя вершы Уладзіміра Караткевіча. Для ўдзелу ў адкрытым мікрафоне просім зарэгістравацца праз форму.
🎶 Таксама для гасцей імпрэзы заспявае этнічны гурт “Лялея”
Мы з нецярпеннем чакаем усіх! Гэта будзе цёплы і натхняльны вечар!
Убачымся 26 лістапада!