Кніжны Клуб

Кніжны Клуб

Мы запускаем кніжны клуб! 🎉

Мы доўга збіраліся, чакалі таго самага моманту, шукалі таго, хто будзе апекавацца самымі цёплымі сустрэчамі пры кнігах і каве. І уявіце сабе - такі чалавек знайшоўся! І знайшоўся дзе? Сярод самых зачытаных наведвальнікаў нашай бібліятэкі! 🤗

У межах нашага клубу мы хочам знаёміцца з тым бязмежным літаратурным сусветам, які ствараюць сучасныя беларускія аўтары. Але калі з’явіцца патрэба звярнуцца да класікаў, то абавязкова гэта зробім!

🗓️ Ужо 28 чэрвеня а 17:30 мы сустрэнемся ў Прасторы, каб абмеркаваць першую кнігу. Гэта будзе “Па што ідзеш воўча” Евы Вежнавец. Так-так, тая легендарная, якая атрымала прэмію імя Ежы Гедройца, якую перавыдаюць, перакладаюць і пра якую ўжо не першы год гавораць, вось і нам захацелася… пагаварыць.

📚 Дзе пачытаць?
▫️Можна ўзяць у нашай бібліятэцы (але схапіць будзе складана)
▫️Можна набыць у Кнігаўцы
▫️Можна бясплатна паслухаць

Калі ты ўсё яшчэ чытаеш гэты допіс, то наш кніжны клуб дакладна для цябе. Калі з’яўляюцца нейкія сумневы наконт таго ці падыдзе табе такі фармат, бо трэба ж умець размаўляць пра кніжкі, то проста зарэгіструйся на першую сустрэчу. З намі ты пераканаешся, што чытаць і абмяркоўваць гэта прыемна і цікава. Мы дакладна не будзем пытацца пра тэму, ідэю і асноўную думку твора, а вось асабістымі ўражаннямі абмяняемся.

Акрамя таго, першым удзельнікам клуба дастануцца невялікія падаруначкі на добры старт.

Прыходзь, будзе хораша! 😊

Адбылася
  • Прастора вул. Mikołajska 4.