Комікс "Трымайся, Трусік!" са зніжкай 20%
У снежні 2024 года мы выдалі беларускі пераклад комікса Жазэфіны Марк “Trip mit Tropf”. Разам з аўтаркай, перакладчыцай Вольгай Гронскай, рэдактарам і карэктарам Антосем Бельскім, мы ўклалі ў гэтую кнігу шмат любові і часу, каб падарыць табе і тваім блізкім сапраўднае задавальненне і шчырую радасць. 
Гэта займальная гісторыя пра нараджэнне сяброўства паміж Ваўком і палахлівым маленькім Трусікам. Лёс зводзіць іх разам і кідае ў падарожжа, поўнае прыгод і вясёлых кур’ёзных сітуацый. Але ёсць важны нюанс — Трусіку трэба прымаць лекі, бо ён хворы на анкалогію. Не пужайцеся, тэма хваробы ў коміксе раскрыта вельмі далікатна і з лёгкім гумарам, менавіта так, як гэта павінна быць у добрай тэрапеўтычнай казцы.
Чытачоў чакае больш за 180 старонак яскравых ілюстрацый, цікавых жартаў і нават кропелька філасофіі. 
Кніга прымушала мяне рагатаць, але пры гэтым аўтарка дакладна ведала, калі трэба спыніць смех і пагаварыць пра сур'ёзныя рэчы. Напрыклад, пра хваробу і пра тое, як яна ўплывае на асяроддзе і адносіны.
Кніга здалася мне вельмі далікатнай і здольнай закрануць тэму, якую цяжка растлумачыць маленькім дзеткам — гэта рак, неабходнасць пастаяннага лячэння на працягу доўгага часу. Аўтарка піша з тактам і розумам, змякчыўшы пілюлю гіпербалічнымі прыгодамі гэтай немагчымай парачкі.
Поўны тэкст можна пачытаць тут 
Набыць комікс з дастаўкай па Польшчы і ў шэраг краін Еўропы можна непасрэдна ў нас! Да кожнай замовы мы дадаем файныя налепкі. Да таго ж, да 31 снежня з промакодам KALYADY26 можна атрымаць зніжку 20%! Пераходзь сюды!
Таксама наш комікс прадаецца тут:
- Польшча: на платформе Allegro.
- У нашых партнёраў — выдавецтва Гутэнберг.
- Кнігаўка - з дастаўкай амаль па ўсім свеце
- ЗША - Літарка
- Літва: у краме Гартайка
- Варшава: у краме kirmash і ў кнігарні выдавецтва Чабор.
- Германія: Кніжная нара ў Вісбадэне
- Уроцлаў: nook.book
- Беларусь: каб набыць у Беларусі, пішыце, калі ласка на knizny.vyraj@gmail.com