Лекцыя-практыкум па беларускай арабіцы
📜 Запрашаем на лекцыю-практыкум па беларускай арабіцы!
Ці ведаеце вы, што акрамя звыклай кірыліцы і лацінкі, у беларускай моўнай традыцыі існуе і арабіца — алфавіт, якім карысталіся беларускія татары? Ці чулі вы пра кітабы, хадзісы і хамаілы? Незалежна ад адказу, запрашаем далучыцца да сустрэч, дзе мы даведаемся больш пра гэты адметны пласт беларускай культурнай спадчыны і навучымся пісаць беларускія словы арабскім алфавітам.
На першай сустрэчы вас чакаюць уводзіны ў свет беларускай арабіцы - гісторыя беларускага арабскага алфавіту і асноўныя правілы правапісу. Не забракне месца і на практыку: вы зможаце паспрабаваць напісаць беларускія словы арабскім алфавітам.
💰 Уваход: вольныя ахвяраванні, якія дапамагаюць нам пакрываць кошты ўтрымання Прасторы, набываць новыя кнігі, а таксама печыва і гарбату, каб вы маглі пачувацца ўтульна як дома.
Будзем удзячныя за рэгістрацыю на гэту падзею.