Летуценны кніжны абмен

Летуценны кніжны абмен

☑️ Каб далучыцца да абмена неабходна прынесці сваю кнігу на беларускай мове, а замест яе забраць сабе іншую.

💡Важна! Падчас выбару новай кніжкі трэба будзе кіравацца анатацыяй, якую пакіне папярэдні ўладальнік/уладальніца. У сваю чаргу, кароткі опіс не павінен змяшчаць інфармацыі пра аўтара і назву - толькі намёк, які заахвоціць удзельнікаў выбраць менавіта гэтую кнігу.

📌 На абмен можна прынесці мастацкую і навукова-папулярную літаратуру на беларускай мове, зборнікі паэзіі, дзіцячыя кнігі (удзельнічаюць у абмене толькі з дзіцячымі кнігамі і павінны быць пазначаныя як дзіцячыя). Кніга павінна быць у добрым стане.

📚Кніга павінна быць запакавана ў паперу, каб нельга было падглядзець назву і аўтара. Апісанне павінна знаходзіцца наверсе. (Дапаможам схаваць на месцы, але падрыхтуйце, калі ласка, анатацыю загадзя)

Хочаш падзяліцца любімай літаратурай з іншымі і адкрыць для сябе новыя творы? Прыходзь! 😉

Адбылася
  • Park Jordana