Паляванне на ліса - чытанка для дзяцей

Паляванне на ліса - чытанка для дзяцей

Запрашаем на чарговую інтэрактыўную чытанку для дзетак!
Гэтым разам будзем чытаць неверагодную гісторыю пра Пэтсана, Фіндуса і ліса, якую стварыў шведскі пісьменнік Свэн Нурдквіст!

⭐️ Чытанка падыходзіць для дзетак ва ўзросце ад 4 да 11.

📚Дзетак чакаюць:
Вынаходніцкія і нечаканыя павароты сюжэту
✨Займальная гульня па матывах новай гісторыі
✨Разважанні з псіхалагіняй пра добрыя адносіны з жывёльным светам
✨Традыцыйны салодкі пачастунак і новыя знаёмствы.

📖 Чаму варта прыйсці, каб разам пачытаць кніжку?
Бо гэта добрая нагода пагаварыць, павучыцца суперажываць, бо казачныя метафары дапамагаюць натуральным і бяспечным чынам пражыць самыя розныя эмоцыі і папрацаваць над важнымі тэмамі. А яшчэ чытанне памяншае непакой, развівае канцэнтрацыю ўвагі і дапамагае асвоіцца з мовай.

🗓️ 10.02 15:00
🏠Прастора: Kraków, Mikołajska 4
📝Рэгістрацыя

💰Кошт: ахвяраванне 20+ зл. на развіццё беларускай Прасторы ў Кракаве.

Адбылася
  • Прастора вул. Mikołajska 4.