Расклад кніжнага клуба на восень і зіму 2026

Расклад кніжнага клуба на восень і зіму 2026

Далучайся да нашай кніжнай супольнасці!
Будзем разам абмяркоўваць творы сучасных беларускіх аўтараў і аўтарак, пераклады і класіку. Дзяліцца тым, што спадабалася, а што не, дыскутаваць, смяяцца, здзіўляцца і нават крыху абурацца. З намі ты дакладна пераканаешся, што белліт — гэта топ!

кніжны клуб 2026.png 951.77 KB
Каб прыняць удзел, не трэба мець дыплом літаратурнага крытыка (але калі вельмі захочаш, мы выдадзім табе свой). Нашы сустрэчы максімальна нефармальныя і мы не чакаем ад цябе правільных адказаў пра тое, што хацеў сказаць аўтар (нам здаецца, што самі аўтары часам не да канца ведаюць)

Рэгістрацыя

Адбылася
  • Прастора вул. Mikołajska 4/6