Саша Філіпенка ў Кракаве!

Саша Філіпенка ў Кракаве!

22 траўня пісьменнік прэзентуе свой новы раман “Слон”.  Беларускi адказ на жыццё ў ваенны час. Кніга выходзіць на беларускай і рускай мовах, рэліз — 17 траўня. У межах турнэ пройдуць сустрэчы з чытачамі ў Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Вiльні, Рызе, Берлiне, Мюнхене i Дзюсельдорфе.

🔗 Падрабязнасці, гарады i квіткі

Перадых і размова сярод сваіх: што мы даведаліся пра жыццё і каханне з таго часу, як пачалася вайна. «Сланы» стаяць пасярэдзіне горада і, здаецца, вось-вось сыдуць. Мы чакаем, адаптуемся і ў нейкi момант пачынаем не заўважаць дзіўныя рэчы.

Што вас чакае на сустрэчы:

  • Прэзентацыя рамана “Слон”  
  • Аўтарская дэкламацыя  
  • Моўны квіз  
  • Вольная гутарка з аўтарам  
  • Аўтографы і фотасесія  

Саша Філіпенка прапануе не тыповую кнігу, а хутчэй — анты-кнігу. Яна пачынаецца з каментарыяў: “Вельмі слабая кніга! Калі быць шчырай — херня з-пад пазногцяў, а не раман! Думаю, гэта самы пераацэнены і прэтэнцыёзны аўтар, якога мне калі-небудзь даводзілася чытаць! Часацца ад алергіі больш прыемна, чым гэта чытаць! Асабіста я кінула ўжо пасля першых некалькіх старонак! Ананім”.

Структурна раман нанізаны на крыжаванку. Свабода слова ды інтэлектуальная гульня.

Аўтар кажа, што «Слана» можна чытаць як:

  • антываенную кнігу ў Расіі  
  • антыдыктатарскую ў Беларусі  
  • антытрампісцкую ў ЗША  
  • універсальную гісторыю пра кампрамісы ў жыцці  
  • кнігу пра каханне

Саша Філіпенка:

❤️ “Пра вялікае праўдзівае каханне, якое можа адштурхоўваць. Пра каханне, да якога, як галоўная гераіня, чалавек можа не быць гатовым, ён можа не хацець гэтага кахання, бо разумее, што за каханне прыйдзецца змагацца, за каханне ёсць нейкi сабекошт. Ён можа выбраць нешта прасцей, бо тады нібыта няма нейкіх выпрабаванняў”

📚 На беларускай мове кнігу выдае Gutenberg Publisher 

🔗 Жыццё-маліна з Філіпенкам

Адбылася
  • Berka Joselewicza 23, Kraków