Сустрэча з Эльгай Паповай

Сустрэча з Эльгай Паповай

✨ Хочаце парадаваць сваё ўнутранае дзіця? ✨

Пяшчотнае, кранальнае, адчувальнае, часам яно загнана “дарослым” жыццём у самую глыб і пакінутае без увагі. А што, калі праз цёплыя казкі і карціны можна знайсці з ім кантакт, даць любоў сабе маленькай/маленькаму? 💖

Запрашаем вас на творчую сустрэчу з беларускай пісьменніцай і мастачкай Эльгай Паповай — аўтаркай кніг «Мора ў горадзе ці з’ехала на вакацыі. Цалую, Мора!», «Пра барашку Небарашку», зборнікаў вершаў «Мои сказки» і «Волшебство – оно повсюду», ілюстратаркай кнігі Маляваныча і іншых беларускіх аўтараў.

Нягледзячы на тое, што Эльга лічыцца дзіцячай пісьменніцай, многія яе творы адрасаваныя і дарослым. Яна паказвае звыклае жыццё з новага, казачнага боку, вяртае слухачоў у свет лёгкасці, святла і пяшчоты. Псіхолагі прызнаюць яе казкі тэрапеўтычнымі, а карціны выкарыстоўваюцца ў працы з людзьмі, якім не хапае рэсурсу. Творчасць Эльгі Паповай напоўнена цеплынёй, дабрынёй і любоўю да жыцця. 🌈

📖 На сустрэчы пісьменніца прачытае свае казкі, раскажа цікавыя гісторыі, звязаныя з іх стварэннем, і прыадкрые таямніцы сваёй творчасці.

🗓 24 лістапада
12:00 – сустрэча для малодшых (6-14)
15:00 – сустрэча для дарослых (14+)
📍 Дзе: Прастора Mikołajska 4/6

💰 Мы будзем радыя ахвяраванням на сустрэчу: ад 20 зл. Наша госця едзе здалёк і вязе нам крыху сонейка і мора 🌞🌊

Таксама будзе магчымасць набыць кнігі з аўтографам аўтаркі, паштоўкі і каляндар. Не прапусціце гэтую чароўную падзею! ✨

Рэгістрацыя

Адбылася
  • Прастора вул. Mikołajska 4/6