Сустрэча з Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам

Сустрэча з Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам

Запрашаем вас на творчую сустрэчу з пісьменніцай Ганнай Янкутай і перакладчыкам Ігарам Крэбсам, якая адбудзецца 13 снежня а 18:00 у Прасторы! 

Ганна Янкута — вядомая беларуская пісьменніца, чыя кніга «Час пустазелля» літаральна тыдзень таму атрымала другое месца беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2024. Да таго ж, Ганна стала лаўрэаткай прэміі імя Алеся Адамовіча за найлепшы публіцыстычны твор. 

Ігар Крэбс —  таленавіты перакладчык, які пераклаў на беларускую мову вершы Машы Калека, выдадзеныя ў зборніку «Ніхто не чакае» выдавецтвам Gutenberg Publisher .

Гэта выключная магчымасць сустрэцца, паразмаўляць, задаць пытанні пра творчасць і жыццё, а таксама даведацца пра нядаўнія дасягненні ў цёплай і нефармальнай атмасферы, такой, як мы любім у Кніжным Выраі.

Уваход на мерапрыемства амаль вольны. Мы шчыра заахвочваем вас пакідаць данаты, якія не моцна вас абцяжарваюць: нават невялікія грашовыя ахвяраванні дапамагаюць нам утрымліваць Прастору, арганізоўваць добрыя сустрэчы і запрашаць цікавых гасцей.

Рэгістрацыя на сустрэчу.

Запрашайце сяброў і сябровак, бо варта!


Адбылася
  • Прастора вул. Mikołajska 4/6