Сустрэча з перакладчыцай кніг пра Гары Потэра на беларускую мову - Аленай Пятровіч!

Сустрэча з перакладчыцай кніг пра Гары Потэра на беларускую мову - Аленай Пятровіч!

Сваіх перакладчыкаў трэба ведаць у твар🌝

Сябры і сяброўкі, запрашаем вас дакрануцца да магіі беларускага Хогвартса разам з перакладчыцай кніг пра Гары Потэра на беларускую мову - Аленай Пятровіч! 🏰

Вас чакаюць:
💫 гісторыі пра пераклад і выданне першых трох частак рамана: "Філасофскі камень", "Таемная зала", "Вязень Азкабана";
💫 чытанне ўрыўкаў з 4-ай неапублікаванай яшчэ кнігі "Келіх Агню" (без сройлераў). Таксама даведаецеся пра няпросты лёс яе выдання;
💫 адказы на вашы пытанні, якія можна ўжо пакінуць у форме рэгістрацыі.

✍🏻 Калі хтосьці мае асобнікі перакладзеных частак - бярыце з сабой, каб падпісаць!

Здаецца, не трэба шмат распісваць запрашэнне, вы і самі ўсё ведаеце😉

Сустракаемся ў вядомым вам месцы:

📍ul. Krakowska 19, 2 паверх
🗓 7 сакавіка, аўторак
🕕 18:30

Прыходзіць можна ў плашчы-невідзімцы і з чароўнай палачкай🪄

Уваход вольны, але абавязковая рэгістрацыя, бо колькасць месцаў абмежаваная☝🏻

Адбылася
  • Кракаўская, 19