Трымайся, Трусік! Як набыць?
🎄 Шукаеш, што пакласці пад ялінку?
Мы паклапаціліся і падрыхтавалі нешта, што абавязкова спадабаецца маленькім і вялікім беларусам і беларусачкам!
2024 год быў для Кніжнага Вырая сапраўды чароўным — мы выдалі беларускі пераклад комікса Жазэфіны Марк “Trip mit Tropf”. Разам з аўтаркай, перакладчыцай, рэдактарам і карэктарам мы ўклалі ў гэтую кнігу шмат любові і часу, каб падарыць табе і тваім блізкім сапраўднае задавальненне і шчырую радасць.
Кніжка выйшла акурат напярэдадні святаў, і мы верым, што гэта сапраўдны перадкалядны цуд!
📖 Пра што комікс?
Гэта займальная гісторыя пра нараджэнне сяброўства паміж Ваўком і палахлівым маленькім Трусікам. Лёс зводзіць іх разам і кідае ў падарожжа, поўнае прыгод і вясёлых кур’ёзных сітуацый. Але ёсць важны нюанс — Трусіку трэба прымаць лекі, бо ён хворы на анкалогію. Не пужайцеся, тэма хваробы ў коміксе раскрыта вельмі далікатна і з лёгкім гумарам, менавіта так, як гэта павінна быць у добрай тэрапеўтычнай казцы.
Чытачоў чакае больш за 180 старонак яскравых ілюстрацый, цікавых жартаў і нават кропелька філасофіі. Каштуе комікс 80 злотых.
🎁 Дзе набыць?
Набыць комікс з дастаўкай па Польшчы і ў шэраг краін Еўропы можна тут, таксама існуе магчымасць самавывазу ў Кракаве.
Дзе яшчэ?
- Польшча: на платформе Allegro.
- У нашых партнёраў — выдавецтва Гутэнберг.
- Літва: у краме Гартайка
- Варшава: у краме byprosvet.org і ў кнігарні выдавецтва Чабор, хутка ў Кнігаўцы.
- Беларусь: каб набыць у Беларусі, пішыце, калі ласка на knizny.vyraj@gmail.com
Дадайце крыху цудаў у свае святы — падарыце "Трымайся, Трусік" тым, каго любіце! ❤️