• Летуценны кніжны абмен

    ☑️ Каб далучыцца да абмена неабходна прынесці сваю кнігу на беларускай мове, а замест яе забраць сабе іншую.💡Важна! Падчас выбару новай кніжкі трэба будзе кіравацца анатацыяй, якую пакіне папярэдні ўладальнік/уладальніца. У сваю чаргу, кароткі опіс не павінен змяшчаць інфармацыі пра аўтара і назву - толькі намёк, які заахвоціць удзельнікаў выбраць менавіта гэтую кнігу.📌 На абмен можна прынесці мастацкую і навукова-папулярную літаратуру на беларускай мове, зборнікі паэзіі, дзіцячыя кнігі (удзельнічаюць у абмене толькі з дзіцячымі кнігамі і павінны быць пазначаныя як дзіцячыя). Кніга павінна быць у добрым стане.📚Кніга павінна быць запакавана ў паперу, каб нельга было падглядзець назву і аўтара. Апісанне павінна знаходзіцца наверсе. (Дапаможам схаваць на месцы, але падрыхтуйце, калі ласка, анатацыю загадзя)Хочаш падзяліцца любімай літаратурай з іншымі і адкрыць для сябе новыя творы? Прыходзь! 😉

  • Сустрэча з перакладчыцай кніг пра Гары Потэра на беларускую мову - Аленай Пятровіч!

    Сваіх перакладчыкаў трэба ведаць у твар🌝Сябры і сяброўкі, запрашаем вас дакрануцца да магіі беларускага Хогвартса разам з перакладчыцай кніг пра Гары Потэра на беларускую мову - Аленай Пятровіч! 🏰Вас чакаюць: 💫 гісторыі пра пераклад і выданне першых трох частак рамана: "Філасофскі камень", "Таемная зала", "Вязень Азкабана";💫 чытанне ўрыўкаў з 4-ай неапублікаванай яшчэ кнігі "Келіх Агню" (без сройлераў). Таксама даведаецеся пра няпросты лёс яе выдання;💫 адказы на вашы пытанні, якія можна ўжо пакінуць у форме рэгістрацыі.✍🏻 Калі хтосьці мае асобнікі перакладзеных частак - бярыце з сабой, каб падпісаць!Здаецца, не трэба шмат распісваць запрашэнне, вы і самі ўсё ведаеце😉Сустракаемся ў вядомым вам месцы: 📍ul. Krakowska 19, 2 паверх🗓 7 сакавіка, аўторак🕕 18:30 Прыходзіць можна ў плашчы-невідзімцы і з чароўнай палачкай🪄Уваход вольны, але абавязковая рэгістрацыя, бо колькасць месцаў абмежаваная☝🏻

  • Чытанне кнігі Кусь-Кусяндра

    Запрашаем маленькіх беларусаў і іх бацькоў на чытанне кнігі Надзеі Ясмінскай “Кусь-Кусяндра”!🗓️ 25 лютага, 13.30📍 Krakowska, 19🆓 Уваход вольны, але free donation на развіццё беларускай прасторы вітаюцца.📝 Спасылка на форму рэгістрацыі Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае "тук-тук"...Ужо хутка нас чакае захапляльная прыгода ў свет эмоцый з пухнаценькай і зубастай Кусяндрай: даведаемся што гэта за істота, чаму і адкуль яна прыходзіць, а пасля ў забаўляльнай форме навучымся разпазнаваць свае эмоцыі і кіраваць імі. Дапаможа нам у гэтым псіхолаг Таццяна.Будзе не толькі цікава, але і карысна! Да сустрэчы! 🤍

    Месца

    Узрост

    Аўтар/-ка

    Тэгі