• Паляванне на ліса - чытанка для дзяцей

    Запрашаем на чарговую інтэрактыўную чытанку для дзетак!Гэтым разам будзем чытаць неверагодную гісторыю пра Пэтсана, Фіндуса і ліса, якую стварыў шведскі пісьменнік Свэн Нурдквіст!⭐️ Чытанка падыходзіць для дзетак ва ўзросце ад 4 да 11.📚Дзетак чакаюць:Вынаходніцкія і нечаканыя павароты сюжэту✨Займальная гульня па матывах новай гісторыі✨Разважанні з псіхалагіняй пра добрыя адносіны з жывёльным светам✨Традыцыйны салодкі пачастунак і новыя знаёмствы.📖 Чаму варта прыйсці, каб разам пачытаць кніжку?Бо гэта добрая нагода пагаварыць, павучыцца суперажываць, бо казачныя метафары дапамагаюць натуральным і бяспечным чынам пражыць самыя розныя эмоцыі і папрацаваць над важнымі тэмамі. А яшчэ чытанне памяншае непакой, развівае канцэнтрацыю ўвагі і дапамагае асвоіцца з мовай.🗓️ 10.02 15:00🏠Прастора: Kraków, Mikołajska 4📝Рэгістрацыя💰Кошт: ахвяраванне 20+ зл. на развіццё беларускай Прасторы ў Кракаве.

  • Мы пераязджаем!

    Сябры, нашыя кнігі з Кракаўскай 19 пераязджаюць у беларускую "Прастору" у самае сэрца Кракава на Mikołajska 4. Зусім хутка мы адчынімся па новым адрасе, а пакуль мы часова не прымаем наведвальнікаў. Просім прабачэння за нязручнасці! Сачыце за нашымі абвесткамі!

  • Казачны домік

    🚂 Хутчэй, хутчэй! Спяшайцеся! Зусім хутка чароўны навагодні цягнік адпраўляецца на станцыю “Чароўны свет казкі”! 📚❄️На гэтай станцыі вас чакаюць героі любімых народных казак:🐇Зайка-трусішка,🐻 Касалапы Мішка,🐓 смелы Пеўнік,🦊 хітрая круцілька Ліса і 🐺 дурны Воўк!Разам з героямі мы будзем весяліцца, спяваць, танчыць, дапамагаць героям спраўляцца з цяжкасцямі і нават спячэм самага сапраўднага калабка!🤩🏷️Кошт 30 zł, квіток патрэбны толькі для дзіцяці🧒🏼Рэкамендаваны ўзрост ад 3 да 9 гадоў

    Месца

    Узрост

    Аўтар/-ка

    Тэгі